Приложение 2. Белорусский язык и литература.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________А.У. Кадлубай

«18» чэрвеня 2021 г.

 

 

ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

«Аб арганізацыі ў 2021/2022 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі»

 

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе абумоўлены:

актуальнасцю сістэмна-дзейнаснага, культуралагічнага, асобасна арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, у тым ліку па фарміраванні ў вучняў духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці на вучэбных, факультатыўных занятках і ў пазавучэбны час;

завяршэннем пераходу на абноўлены змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў XI (XII) класе;

неабходнасцю сацыяльна-педагагічнага і псіхалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу, які стварае ўмовы для паспяховага навучання і развіцця асобы, яе самарэалізацыі ва ўсіх відах дзейнасці, а таксама адаптацыі ў соцыуме на ўсіх узроставых этапах, псіхалагічнай дапамогі ў выбары жыццёвага шляху і прафесійнай кар'еры;

неабходнасцю выканання рэкамендацый па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 ва ўстановах адукацыі.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў базавай школе, яслях-садзе – базавай школе, сярэдняй школе, школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, яслях-садзе – сярэдняй школе, дзіцячым садзе – сярэдняй школе, гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, ліцэі, кадэцкім вучылішчы, санаторнай школе-інтэрнаце, сярэдняй школе – вучылішчы алімпійскага рэзерву неабходна ўлічваць пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2020 № 83 «Аб тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі» і пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 № 71 «Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2020 г. № 83».

Рэкамендацыі па арганізацыі вывучэння на павышаным узроўні вучэбных прадметаў у VIII і IX класах размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы.

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай захавання здароўя вучняў, падтрымання іх працаздольнасці і неабходнай рухальнай актыўнасці на працягу вучэбнага дня, тыдня, навучальнага года арганізуецца ў адпаведнасці са Спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2019 № 525; Санітарнымі нормамі і правіламі «Патрабаванняў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206 (рэд. ад 03.05.2018).

Фарміраванне вопыту дзейнасці вучняў на аснове набываных ведаў для вырашэння шырокага дыяпазону жыццёвых задач у розных сферах дзейнасці чалавека, прафесійнага самавызначэння, зносін і сацыяльных адносін з'яўляецца актуальным аспектам адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

Вынікі ўдзелу 15-гадовых вучняў Рэспублікі Беларусь у міжнародным параўнальным даследаванні PISA-2018 па трох напрамках (чытацкая, матэматычная і прыродазнаўчанавуковая адукаванасць) паказваюць, у прыватнасці, на тое, што:

вопыт іх працы з тэкстамі ў найбольшай ступені звязаны з мастацкай літаратурай і ў значна меншай ступені – з несуцэльнымі тэкстамі (тэкстамі, якія змяшчаюць дыяграмы, карты, табліцы або графікі), а таксама з тэкстамі са спасылкамі на інтэрнэт-старонкі (пры гэтым менавіта досвед працы з несуцэльнымі тэкстамі дазволіў школьнікам атрымаць найбольш высокія вынікі);

аналіз дадзеных, якія неабходна атрымаць з табліц і дыяграм, рашэнне задач, умова якіх дапоўнена ілюстрацыяй, выклікалі цяжкасці пры выкананні заданняў з матэматычным зместам;

камбінаваныя заданні, якія ўключаюць сімуляцыю, выбар, аналіз графіка, устанаўленне паслядоўнасці і адпаведнасці, а таксама тэкст у розных камбінацыях, выклікалі найбольшыя цяжкасці пры выкананні заданняў з прыродазнаўчанавуковым зместам.

Падрыхтаваны шматкампанентны аналіз афіцыйных вынікаў даследавання PISA ў Рэспубліцы Беларусь, праведзенага ў 2018 годзе, і рэкамендацыі па павышэнні якасці адукацыі для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Педагогам / Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў.

Фарміраванню метапрадметных уменняў і навыкаў, рэалізацыі міжпрадметных сувязей, выхаваўчага патэнцыялу зместу вучэбных заняткаў будзе спрыяць выкарыстанне ў адукацыйным працэсе серыі дапаможнікаў «Кампетэнтнасны падыход». Гэтая серыя выдадзена для I–IX і
X–XI класаў па ўсіх вучэбных прадметах. Дыдактычныя матэрыялы носяць практыка-арыентаваны характар, прызначаны для фарміравання адукацыйных кампетэнцый і накіраваны на засваенне вучнямі вучэбнага матэрыялу пры ажыццяўленні розных відаў дзейнасці: пазнавальнай, камунікатыўнай, пошукавай, творчай і інш. Гэта адпавядае сучасным адукацыйным тэндэнцыям і, у прыватнасці, падыходам, якія рэалізуюцца ў заданнях міжнароднага даследавання якасці адукацыі PISA. Настаўнік з улікам асаблівасцей пэўнага класа і пастаўленых адукацыйных задач вызначае спосабы выкарыстання названых матэрыялаў. Дыягнастычныя матэрыялы могуць выкарыстоўвацца для праверкі і ацэнкі адукацыйных вынікаў пры ажыццяўленні паўрочнага або тэматычнага кантролю ў працэсе франтальнай, індывідуальнай або групавой працы. Выкарыстанне названых матэрыялаў дазволіць метадычна пісьменна арганізаваць працу па дасягненні адукацыйных вынікаў, прадугледжаных вучэбнай праграмай, у кантэксце кампетэнтнаснага падыходу.

Звяртаем увагу, што матэрыялы серыі «Кампетэнтнасны падыход» адлюстроўваюць асаблівасці заданняў па ацэнцы чытацкай, матэматычнай і прыродазнаўчанавуковай адукаванасці, прадстаўленых у міжнародным даследаванні якасці адукацыі PISA. Гэта дазваляе выкарыстоўваць іх у адукацыйным працэсе як аналаг заданняў даследавання PISA для азнаямлення вучняў з фармулёўкамі пытанняў, асаблівасцямі інтэрпрэтацыі матэрыялу, які вывучаецца, патрабаваннямі да вынікаў выканання заданняў.

Да новага навучальнага года:

вызначана працягласць чвэрцяў і канікул у 2021/2022 навучальным годзе (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.03.2021
№ 02-01-18/1883/дс «Аб завяршэнні 2020/2021 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі»);

пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 № 71 унесены змяненні ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2020 № 83 «Аб тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі»;

распрацаваны рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах для XI класа.

НАРМАТЫЎНАЕ ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Адукацыйныя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.12.2018 № 125;

Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283 (рэд. ад 26.12.2020) (далей – Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі);

Правілы правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38 (рэд. ад 26.05.2020) (далей – Правілы правядзення атэстацыі);

Інструкцыя аб парадку запаўнення дакументаў аб адукацыі, дадаткаў да іх, дакументаў аб навучанні, уліку і выдачы дакументаў аб навучанні, уліку і выдачы дакументаў аб адукацыі, дадаткаў да іх, залатога, сярэбранага медалёў, дакументаў аб навучанні, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2011 № 194 (рэд. ад 08.06.2017);

Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах, зацверджаныя загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2009 № 674 (рэд. ад 29.09.2010);

Палажэнне аб бесперапынным прафесійным навучанні па прафесіях рабочых, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2011 № 954 (рэд. ад 30.12.2019);

Спецыфічныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2019 № 525 (далей – Спецыфічныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні);

Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206 (рэд. ад 03.05.2018) (далей – Санітарныя нормы і правілы);

Правілы бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах (дысцыплінах) «Хімія» і «Фізіка» ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2008 № 26;

Пералік мэблі, інвентару і сродкаў навучання, неабходных для арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстановамі адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2014 № 75 (у рэд. ад 16.10.2018);

Пералік дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, структурных падраздзяленняў абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі і па справах моладзі, дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, з указаннем тэрмінаў захоўвання, устаноўлены ў дадатку да пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2012 № 52 (рэд. ад 24.05.2021);

Пералік дакументаў, абавязковых для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2017 № 164;

Інструкцыя аб парадку вызначэння аплачаных гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы і дадатковага кантролю вучэбнай дзейнасці вучняў ва ўстановах адукацыі, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2004 № 70 (рэд. ад 22.07.2013);

Канцэпцыя развіцця прафесійнай арыентацыі моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаная пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2014 № 15/27/23.

НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі

Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.05.2020 № 83 «Аб тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі»; ад 20.04.2021 № 71 «Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2020 г. № 83» размешчаны на:

сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-obshchego-srednego-doshkolnogo-i-spetsialnogo-obrazovaniya/srenee-obr/tipovye-uchebnye-plany/index.php);

нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Тыпавыя вучэбныя планы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі).

Вучэбныя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах для кожнага класа размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы.

Звяртаем увагу, што колькасць вучэбных гадзін, адведзеная ў вучэбнай праграме па вучэбным прадмеце на вывучэнне зместу адпаведнай тэмы, з'яўляецца прыкладнай і залежыць ад выбару настаўнікам педагагічна абгрунтаваных метадаў навучання і выхавання. Настаўнік мае права пераразмеркаваць колькасць гадзін на вывучэнне тэм у межах агульнай колькасці гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ў канкрэтным класе.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў выкладзены ў дадатках 1–22 да гэтага пісьма.

Вучэбныя выданні

У 2021/2022 навучальным годзе для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і (або) рускай мовамі навучання і выхавання рэкамендаваны падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, пералік якіх змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Пералiкі вучэбных выданняў), а таксама апублікаваны ў бюлетэні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Зборнік нарматыўных дакументаў» (2021 г., № 8).

Вучэбна-метадычныя комплексы для факультатыўных заняткаў

Для правядзення факультатыўных заняткаў прапануецца выкарыстоўваць вучэбныя праграмы, зацверджаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Звяртаем увагу, што ў адукацыйным працэсе могуць выкарыстоўвацца вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, у тым ліку якія раскрываюць гістарычныя, геаграфічныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя асаблівасці рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў, кампаненты асобных ВМК для факультатыўных заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы.

Электронныя сродкі навучання

Звяртаем увагу, штофункцыянуе адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (АІАР) Рэспублікі Беларусь (https://eior.by), прызначэнне якога –навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, падтрымка вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, а таксама вучняў, якія па ўважлівых прычынах часова не могуць наведваць установу адукацыі.

АІАР уяўляе сабой бібліятэку вучэбных матэрыялаў па вучэбных прадметах: відэафрагменты з тлумачэннем вучэбнага матэрыялу, тэставыя заданні, якія могуць выкарыстоўвацца вучнямі для самаправеркі засваення вучэбнага матэрыялу, дадатковыя матэрыялы.

На нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by) у раздзеле «Электроннае навучанне» (https://e-vedy.adu.by) размешчаны электронныя адукацыйныя рэсурсы для сістэмы агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Дадзены рэсурс даступны для ўсіх ахвотных на бязвыплатнай аснове пасля працэдуры рэгістрацыі.

Раздзел партала «Профільнае навучанне» (http://profil.adu.by) змяшчае вучэбна-метадычныя матэрыялы для вывучэння вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў X–XI класах.

У раздзеле партала «Электронная бібліятэка» размешчаны:

электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дапушчаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ў 2021/2022 навучальным годзе (http://e-padruchnik.adu.by);

электронныя дадаткі да вучэбных дапаможнікаў па замежных мовах (https://lingvo.adu.by); па інфарматыцы (http://informatika6.adu.by; http://informatika7.adu.by; http://informatika8.adu.by);

электронны адукацыйны рэсурс «Біялогія. 8 клас» (http://biologia8.adu.by);

электронны сродак навучання «Палітычная карта свету» (http://maps.adu.by);

інтэрактыўныя дыдактычныя матэрыялы па вучэбных прадметах «Геаграфія», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі».

У раздзеле партала «Дыстанцыйны ўсенавуч» (http://e-asveta.adu.by) размешчаны:

рэкамендацыі па выкарыстанні інтэрнэт-рэсурсаў для арганізацыі індывідуальнага навучання з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;

праекты-пераможцы конкурсу «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» за 2011–2019 гг.

Вучэбныя выданні для настаўнікаў і вучняў

У дадатак да падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па кожным вучэбным прадмеце ёсць вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, а таксама выданні для вучняў, якія могуць выкарыстоўвацца ў адукацыйным працэсе, аднак не з'яўляюцца абавязковымі. Пералікі вучэбных выданняў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале:

https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Пералікі дапаможнікаў для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Пералікі дапаможнікаў для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Звяртаем асаблівую ўвагу на тое, што рабочыя сшыткі на друкаванай аснове не з'яўляюцца абавязковымі для выкарыстання ўсімі вучнямі, за выключэннем рабочага сшытка па матэматыцы для вучняў I класа. Настаўнік не мае права патрабаваць ад вучняў набыцця рабочых сшыткаў на друкаванай аснове.

У прадметных навукова-метадычных часопісах сістэматычна публікуюцца метадычныя і дыдактычныя матэрыялы, закліканыя дапамагчы настаўніку пры падрыхтоўцы да вучэбных і факультатыўных заняткаў, у арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў.

Пералік артыкулаў, апублікаваных у навукова-метадычных часопісах і рэкамендаваных для выкарыстання ў адукацыйным працэсе, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. I–IV, V–XI класы.

Комплексную інфармацыйную падтрымку ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу забяспечвае нацыянальны адукацыйны партал (https://adu.by).

У дапамогу педагагічным работнікам рэкамендуюцца наступныя раздзелы партала:

«Нарматыўныя прававыя дакументы» (у раздзеле прадстаўлены нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць адукацыйную дзейнасць ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь): https://adu.by / Педагогам / Нарматыўныя прававыя дакументы;

«Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год» (у раздзеле прадстаўлены тыпавыя вучэбныя планы агульнай сярэдняй адукацыі; вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах; вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў; інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў; пералікі вучэбных выданняў для настаўнікаў і вучняў; каляндарна-тэматычнае планаванне; рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем новых вучэбных дапаможнікаў і інш.): https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год;

«Педагагічная майстэрня» (у раздзеле прадстаўлены артыкулы, сцэнарыі мерапрыемстваў, канспекты ўрокаў, відэаўрокі настаўнікаў па розных вучэбных прадметах і іншыя матэрыялы, накіраваныя на ўдасканаленне прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў): https://adu.by / Педагогам / Педагагічная майстэрня;

«Профільнае навучанне» (змяшчае вучэбна-метадычныя матэрыялы для вывучэння вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў X–XI класах): http://profil.adu.by;

«Дыстанцыйны ўсенавуч» (змяшчае рэкамендацыі па выкарыстанні інтэрнэт-рэсурсаў для арганізацыі індывідуальнага навучання з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій): http://e-asveta.adu.by;

Olimp (арганізацыйнае суправаджэнне дыстанцыйных мерапрыемстваў: алімпіяд, рэспубліканскіх конкурсаў і іншых рэспубліканскіх мерапрыемстваў): http://olimp.adu.by;

«Новыя падручнікі. Новыя вучэбныя праграмы» (у раздзеле прадстаўлены абноўленыя вучэбныя праграмы, новыя вучэбныя дапаможнікі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, вынікі анкетавання па пытаннях якасці новых вучэбных дапаможнікаў, прапанавана магчымасць задаць пытанне аўтарам вучэбных дапаможнікаў): https://adu.by/ Педагогам / Новыя падручнікі. Новыя вучэбныя праграмы. З прапановамі і заўвагамі па змесце абноўленых вучэбных праграм і новых вучэбных дапаможнікаў можна звяртацца на інфалінію партала;

«Школа Актыўнага Грамадзяніна» (у раздзеле размяшчаюцца матэрыялы для арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ»): https://adu.by / Педагогам / Школа Актыўнага Грамадзяніна;

«Актуальныя практыкі і тэхналогіі выхавання» (змяшчае матэрыялы па эфектыўнай рэалізацыі выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі, электронныя каталогі матэрыялаў, прадстаўленых на XVIII і XIX рэспубліканскіх выставах навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі): https://adu.by / Педагогам / Актуальныя практыкі і тэхналогіі выхавання;

«Арганізацыя выхавання» (у раздзеле размешчаны нарматыўныя прававыя акты, інструктыўна-метадычныя матэрыялы ў сферы выхавання і дадатковай адукацыі дзяцей і вучнёўскай моладзі, тыпавыя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, артыкулы па тэорыі і практыцы выхавання): https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Арганізацыя выхавання;

«Рэспубліканскі маніторынг якасці адукацыі» (у раздзеле прадстаўлены інструктыўна-метадычныя і дыягнастычныя матэрыялы для арганізацыі і правядзення маніторынгавых даследаванняў якасці адукацыі, вынікі праведзеных маніторынгавых даследаванняў, рэкамендацыі па павышэнні якасці адукацыі): https://adu.by / Педагогам / Рэспубліканскі маніторынг якасці адукацыі.

Кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. Кантрольна-вымяральныя матэрыялы

Асноўныя віды кантролю ажыццяўляюцца ў вуснай, пісьмовай, практычнай формах і ў іх спалучэнні. Выбар формы кантролю залежыць ад узроставых і індывідуальных асаблівасцей вучняў, зместу і спецыфікі вучэбнага прадмета, колькасці вучэбных гадзін, што вылучаюцца на яго вывучэнне, этапу вывучэння тэмы і асноўных патрабаванняў да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца кантрольныя работы ў пісьмовай форме, іх колькасць на працягу навучальнага года па класах I, II і III ступеней агульнай сярэдняй адукацыі вызначаны Метадычнымі рэкамендацыямі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі 24.08.2020 намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці са Спецыфічнымі санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі (часткі першая і другая пункта 67), Санітарнымі нормамі і правіламі (пункт 110):

кантрольныя работы праводзяцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы адукацыі, не больш чым па адным вучэбным прадмеце на дзень у адным класе;

правядзенне кантрольных работ у пятніцу і на апошніх гадзінах вучэбных заняткаў забаронена.

Пры ажыццяўленні кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў у VIII–XI класах настаўнікі могуць выкарыстоўваць кантрольна-вымяральныя матэрыялы па адпаведным вучэбным прадмеце. Пералік выдадзеных кантрольна-вымяральных матэрыялаў, а таксама кантрольна-вымяральныя матэрыялы па асобных вучэбных прадметах размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Пералікі дапаможнікаў для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У 2020/2021 навучальным годзе праведзены рэспубліканскія кантрольныя работы па вучэбных прадметах «Біялогія», «Матэматыка», «Фізіка», у якіх удзельнічалі вучні IX класаў. Па выніках рэспубліканскіх кантрольных работ падрыхтаваны рэкамендацыі, якія могуць быць выкарыстаны з мэтай павышэння якасці адукацыі па вучэбных прадметах. Дадзеныя рэкамендацыі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: http://monitoring.adu.by.

Улічваючы вялікі адукацыйны патэнцыял экскурсій, значную колькасць разнапланавых экскурсійных аб'ектаў і турыстычных маршрутаў мясцовага значэння, лічым неабходным актывізаваць выкарыстанне гэтай формы работы з улікам прынцыпу тэрытарыяльнай даступнасці, а таксама неабходнасці ўключэння рэгіянальнага краязнаўчага кампанента ў адукацыйны працэс. З гэтай мэтай распрацаваны Пералік экскурсійных аб'ектаў і турыстычных маршрутаў, рэкамендаваных для наведвання вучнямі ў межах правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў з улікам зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах.

Абавязковай умовай з'яўляецца выкарыстанне ў адукацыйным працэсе вынікаў азнаямлення вучняў з выдатнымі мясцінамі Беларусі. З гэтай мэтай у пераліку аб'ектаў пазначаны раздзелы (тэмы) вучэбнай праграмы, у межах вывучэння якіх неабходна прапаноўваць вучням заданні з апорай на веды, уражанні, уяўленні, набытыя падчас экскурсійных праграм.

Пералік экскурсійных аб'ектаў і турыстычных маршрутаў, рэкамендаваных для наведвання навучэнцамі, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Арганізацыя выхавання.

ПЛАНАВАННЕ ПА ВУЧЭБНЫМ ПРАДМЕЦЕ. ВЯДЗЕННЕ ПЛАНАВАЙ І ЎЛІКОВА-СПРАВАЗДАЧНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ

Службовымі абавязкамі настаўніка, вызначанымі ў выпуску 28 Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых «Пасады служачых, занятых у адукацыі», зацверджанага пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2020 № 69, прадугледжана ажыццяўленне планавання па вучэбным прадмеце і вядзенне ўстаноўленай планавай і ўлікова-справаздачнай дакументацыі.

Згодна з пунктам 1 пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2017 № 164 «Аб устанаўленні пераліку дакументаў, абавязковых для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі, і выключэння практыкі прыцягнення педагагічных работнікаў да выканання работ, якія не адносяцца да выканання іх працоўных функцый» настаўнік абавязаны весці каляндарна-тэматычнае планаванне; паўрочнае планаванне; класны журнал; дзённікі вучняў.

Такім чынам, планаванне па вучэбным прадмеце ўключае ў сябе каляндарна-тэматычнае планаванне (на навучальны год), паўрочнае планаванне (на кожныя вучэбныя заняткі). Планаванне па вучэбным прадмеце афармляецца настаўнікам па сваім меркаванні на электронным або папяровым носьбіце (друкаваным ці рукапісным).

Настаўнік распрацоўвае каляндарна-тэматычнае планаванне (далей – КТП) з улікам часу, адведзенага ў вучэбнай праграме на вывучэнне асобных тэм па адпаведным вучэбным прадмеце. Дадзенае КТП зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі да пачатку навучальнага года.

Настаўнік мае права выкарыстоўваць прыкладнае КТП па адпаведным вучэбным прадмеце, рэкамендаванае навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – НІА). Прыкладнае КТП па вучэбных прадметах для вывучэння на базавым (павышаным) узроўні ў XI класе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале. Пры выкарыстанні КТП, рэкамендаванага НІА, настаўнік можа ўносіць на працягу навучальнага года ў межах вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, у прыкладнае КТП карэктывы ў залежнасці ад узроўню вынікаў вучэбнай дзейнасці і пазнавальных магчымасцяў вучняў, іншых аб'ектыўных абставін. У рубрыцы «Для заўваг» або на асобным аркушы, які ўкладаецца ў дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне», настаўнік фіксуе ўнесеныя змены і дапаўненні, якія ўзгадняюцца з кіраўніком установы адукацыі.

Па аналогіі афармляецца КТП па адпаведным вучэбным прадмеце пры арганізацыі вывучэння гэтага прадмета на павышаным узроўні ў VIII і IX класах. Пры выкарыстанні дапаможніка «Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне» ў рубрыцы «Для заўваг» або на асобным аркушы, які ўкладаецца ў гэты дапаможнік, настаўнік фіксуе ўнесеныя дапаўненні (змены і дапаўненні), якія ўзгадняюцца з кіраўніком установы адукацыі.

Структурнымі элементамі паўрочнага планавання могуць быць: тэма ўрока, тып урока, арганізацыйная форма правядзення ўрока, мэты і задачы ўрока, абсталяванне, якое выкарыстоўваецца на ўроку, апісанне дзейнасці настаўніка і асноўных відаў дзейнасці вучняў, дамашняе заданне.

Пры пастаноўцы мэты навучальных заняткаў варта арыентавацца на задачы вывучэння вучэбнага прадмета (адукацыйныя, развіваючыя, выхаваўчыя) і асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, вызначаныя ў вучэбнай праграме.

Пры вызначэнні дамашняга задання ў паўрочным планаванні неабходна ўлічваць, што дамашняе заданне з'яўляецца разнавіднасцю самастойнай вучэбнай дзейнасці вучня. Вызначаючы змест, аб'ём, форму выканання дамашняга задання, настаўнік павінен улічваць патрабаванні часткі першай пункта 31 Санітарных норм і правіл да часовых норм выканання дамашняга задання па ўсіх вучэбных прадметах для адпаведнага класа. Час на выкананне дамашняга задання па ўсіх вучэбных прадметах для вучняў II класа павінен складаць не больш за 1,2 гадзіны, III–IV класаў – 1,5 гадзіны, V–VI класаў – 2 гадзіны, VII–VIII класаў – 2,5 гадзіны, IX–XI класаў – не больш за 3 гадзіны.

З мэтай папярэджання перагрузкі вучняў настаўнік абавязаны сачыць за дазіроўкай дамашняга задання, тлумачыць на вучэбных занятках змест, парадак і прыёмы яго выканання. Заданні павышанага ўзроўню складанасці могуць прапаноўвацца для самастойнага выканання вучням толькі па іх жаданні.

У адпаведнасці з падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі канікулы – гэта планавыя перапынкі для адпачынку пры атрыманні адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі, таму дамашнія заданні на канікулы не задаюцца.

Улік вывучэння зместу вучэбнага прадмета, наведвання вучнямі вучэбных заняткаў, вынікаў іх вучэбнай дзейнасці настаўнік вядзе ў класным журнале. Выстаўляючы адзнаку ў класны журнал, настаўнік абавязаны выставіць яе ў дзённік вучня.

Недапушчальна патрабаваць ад настаўніка запаўнення справаздачнай аналітычнай інфармацыі аб паспяховасці вучняў.

Патрабаванні да запаўнення класнага журнала ўтрымліваюцца ва ўказаннях да афармлення і вядзення класнага журнала.

Нагадваем, што пры афармленні старонак класнага журнала, адведзеных для ўліку вывучэння зместу факультатыўных заняткаў, указваецца назва вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў (з маленькай літары, без двукосся), а не вучэбнага прадмета. Калі ў якасці назвы вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў выкарыстоўваецца цытата, то яна пішацца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе.

Калі на выкананне кантрольнай работы адводзіцца дзве вучэбныя гадзіны, то запіс у класным журнале неабходна размяшчаць на двух радках з указаннем адной даты. Напрыклад:

22.11.2021 Кантрольная работа «...».

22.11.2021 Кантрольная работа «...».

Адзнака выстаўляецца ў графу на другія вучэбныя заняткі.

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў ВЯЧЭРНІХ КЛАСАХ

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 153, пунктам 12 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі адукацыйная праграма сярэдняй адукацыі ў вячэрніх класах рэалізуецца ў вячэрняй і завочнай формах атрымання адукацыі. Адукацыйны працэс у вячэрніх класах арганізуецца па тыпавым вучэбным плане вячэрняй школы.

Вывучэнне ўсіх вучэбных прадметаў у X–XII вячэрніх класах ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных праграм па вучэбных прадметах для X–XI класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з улікам трохгадовага тэрміну навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі згодна з тыпавым вучэбным планам вячэрняй школы.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вячэрніх класах па ўсіх вучэбных прадметах выкарыстоўваюцца падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, рэкамендаваныя для X і XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Дзяленне класаў на групы пры вывучэнні вучэбных прадметаў, у тым ліку і XII класа, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным для X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

Сумарная колькасць абавязковых кантрольных работ па вучэбных прадметах, прадугледжаных для вывучэння на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе тры гады атрымання сярэдняй адукацыі. Кантрольныя работы праводзяцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі, не больш чым па адным вучэбным прадмеце на дзень у адным класе. Правядзенне кантрольных работ ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў пятніцу і на апошніх гадзінах вучэбных заняткаў забараняецца.

Для вучняў вячэрнiх класаў, якія атрымліваюць адукацыю ў завочнай форме, у кожнай чвэрці навучальнага года праводзяцца вучэбныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбным планам вячэрняй школы (завочная форма атрымання адукацыі), а ў перыяд паміж вучэбнымі заняткамі – факультатыўныя, стымуляваныя заняткі і кансультацыі. Перыяд правядзення вучэбных заняткаў у кожнай чвэрці вызначаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі і даводзіцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Падчас вучэбных заняткаў праводзяцца абавязковыя кантрольныя, лабараторныя і практычныя работы.

Згодна з пунктам 11 Правіл правядзення атэстацыі прамежкавая атэстацыя вучняў вячэрнiх класаў, якія атрымліваюць адукацыю ў завочнай форме, праводзіцца па выніках здачы залікаў з выстаўленнем адзнак у балах па дзесяцібальнай шкале. Матэрыялы для правядзення заліку па адпаведным вучэбным прадмеце распрацоўвае педагагічны работнік, які выкладае дадзены вучэбны прадмет. Расклад правядзення залікаў зацвярджае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі, у якой створаны вячэрнія класы. Для правядзення аднаго заліку на кожнага вучня адводзіцца 1/3 акадэмічнай гадзіны.

Да здачы залікаў дапускаюцца вучні, якія выканалі прадугледжаныя ў вучэбнай праграме практычныя, лабараторныя і кантрольныя работы па кожным вучэбным прадмеце. Вынікі выканання гэтых работ улічваюцца пры выстаўленні агульнай адзнакі за залік.

Выніковая адзнака вучням па вучэбным прадмеце пры завочнай форме атрымання адукацыі выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак, атрыманых пры здачы залікаў.

Для вучняў вячэрнiх класаў можа быць арганізавана правядзенне факультатыўных заняткаў (вочная, завочная формы атрымання адукацыі), стымуляваных заняткаў (вочная, завочная формы атрымання адукацыі), падтрымальных заняткаў (вочная форма атрымання адукацыі), кансультацый (завочная форма атрымання адукацыі).

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах у вячэрніх класах настаўнікі павінны кіравацца дадаткамі да гэтага інструктыўна-метадычнага пісьма.

Асаблівасці арганізацыі факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці

У адпаведнасці з артыкулам 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі факультатыўныя заняткі накіраваны на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў, іх інтэлектуальнае, духоўнае і фізічнае развіццё, падрыхтоўку да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і працягу адукацыі. Факультатыўныя заняткі могуць быць музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.

Згодна з пунктам 61 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі факультатыўныя заняткі музычнай, харэаграфічнай, тэатральнай накіраванасці могуць праводзіцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў, і канцэртмайстрам (акампаніятарам).

Для арганізацыі факультатыўных заняткаў вучні, як правіла, аднаго або паралельных класаў, аб'ядноўваюцца ў групу. Напаўняльнасць групы для правядзення факультатыўных заняткаў рэгулюецца пунктам 62 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі. Заснавальнік установы агульнай сярэдняй адукацыі, у якой арганізуюцца факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці, мае права прыняць рашэнне аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна або ў групах з іншай напаўняльнасцю ў адпаведнасці з пунктам 63 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

Звяртаем увагу, што згодна з пунктам 77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі заснавальнік установы агульнай сярэдняй адукацыі можа павялічыць агульную колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Склады груп для правядзення факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці зацвярджаюцца загадам кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (пункт 65 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).

Факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці праводзяцца ў адпаведнасці з асобным раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі (пункт 67 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).

Пры складанні раскладу факультатыўных заняткаў, у тым ліку музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці, неабходна выконваць патрабаванні да перапынкаў паміж вучэбнымі і факультатыўнымі заняткамі згодна з дадаткам 12 да Спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

У адпаведнасці з часткай чацвёртай пункта 93 Спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры арганізацыі факультатыўных заняткаў музычнай, харэаграфічнай, мастацкай і тэатральнай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі максімальная дапушчальная тыднёвая вучэбная нагрузка на аднаго вучня на тыдзень можа быць павялічана ў II–IV класах у аб'ёме 2 вучэбных гадзін, у V–IX класах – у аб'ёме 3 вучэбных гадзін.

Факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і размешчанымі на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка.

Бягучая, прамежкавая і выніковая атэстацыя вучняў на факультатыўных занятках музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак у балах.

У адпаведнасці з пунктам 10 Інструкцыі аб парадку запаўнення дакументаў аб адукацыі, дадаткаў да іх, дакументаў аб навучанні, уліку і выдачы дакументаў аб адукацыі, дадаткаў да іх, залатога, сярэбранага медалёў, дакументаў аб навучанні, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2011 № 194, у бланк пасведчання аб агульнай базавай адукацыі (пасведчання аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай) вучню, які за перыяд навучання і выхавання ў I–IX класах засвоіў змест факультатыўных заняткаў адпаведнай накіраванасці (музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай, мастацкай), без выстаўлення адзнакі ў балах выконваецца запіс назвы вучэбнай праграмы гэтых факультатыўных заняткаў.

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ З ВУЧНЯМI

Работа з высокаматываванымі і адоранымі вучнямі

У 2021/2022 навучальным годзе традыцыйна будуць праводзіцца:

рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах;

рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах;

рэспубліканскія турніры юных матэматыкаў і юных фізікаў;

алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць»;

рэспубліканскія дыстанцыйныя мерапрыемствы на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў (http://olimp.adu.by) і інш.

Працоўная практыка

У адпаведнасці з пунктам 76 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі па завяршэнні навучальнага года з вучнямі V–VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-доследныя ўчасткi (гаспадаркi), на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень праводзіцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзін на клас).

Тэрміны, парадак арганізацыі практыкі зыходзячы з мясцовых умоў вызначае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі.

Працоўная практыка можа праводзіцца таксама ў лагерах працы і адпачынку, а таксама ў парадку індывідуальнага працаўладкавання вучняў.

Грамадска карысная праца

З мэтай фарміравання ў вучняў усвядомленай патрэбы ў працы, павагі да людзей працы, клапатлівага і ашчаднага стаўлення да грамадскага здабытку і прыродзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных як у гарадской, так і ў сельскай мясцовасці, можа быць арганізавана грамадска карысная праца з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ–VІІІ класах і 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень – у ІХ–ХІ класах (пункт 77 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі).

Арганізацыя грамадска карыснай працы рэгулюецца палажэннямі пункта 71 Спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і дадатку 13 да названых патрабаванняў.

ДАПРОФІЛЬНАЯ ПАДРЫХТОЎКА ВУЧНЯЎ І ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА

Дапрофільная падрыхтоўка і прафарыентацыйная работа накіраваны на:

выяўленне інтарэсаў і схільнасцей, здольнасцей вучняў;

аказанне псіхолага-педагагічнай дапамогі вучням у выбары вучэбных прадметаў для іх вывучэння на павышаным узроўні, профілю адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

фарміраванне ў вучняў унутранай патрэбы і гатоўнасці да свядомага выбару сферы працоўнай дзейнасці, умення суадносіць свае інтарэсы і здольнасці з патрабаваннямі, якія вылучаюцца абранай сферай працоўнай дзейнасці;

развіццё ў вучняў пазнавальных інтарэсаў і пазнавальнай актыўнасці, крэатыўнасці, здольнасці да прыняцця рашэння ў нестандартных сітуацыях, неабходнай для працоўнай мабільнасці.

Асноўнымі структурнымі кампанентамі дапрофільнай падрыхтоўкі з'яўляюцца:

прафарыентацыйная работа (інфармаванне, кансультаванне, дыягностыка і інш.);

псіхолага-педагагічнае суправаджэнне;

факультатыўныя заняткі;

аб'яднанні па інтарэсах;

адукацыйныя мерапрыемствы;

вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў VIII–IX класах.

У адукацыйнай практыцы могуць рэалізоўвацца наступныя мадэлі арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай работы:

у межах адной установы агульнай сярэдняй адукацыі;

у форме сеткавага ўзаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

у форме сеткавага ўзаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Для вучняў IX класа, якія жадаюць працягнуць адукацыю па тэхнічных спецыяльнасцях на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, рэкамендуем арганізаваць факультатыўныя заняткі, накіраваныя на павышэнне іх графічнай адукаванасці па вучэбных праграмах «Тэхнічная графіка», «Займальнае графічнае мадэляванне на камп’ютары» (https://adu.by / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Дапрафесійная і прафесійная падрыхтоўка).

З мэтай навукова-метадычнай падтрымкі дапрофільнай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай работы на нацыянальным адукацыйным партале размяшчаюцца артыкулы аб псіхолага-педагагічным суправаджэнні працэсу дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання вучняў (https://adu.by / Педагогам / Педагагічная майстэрня / Артыкулы).

 

Меню раздела

Календарь новостей